У аб'ектыве шостага школьнага дня «Дзень узаемадзеяння з сям’ёй «Мая сям’я - мая галоўная каштоўнасць»

27.01.2024
27 студзеня 2024 года у нашай школе адбылiся цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы шостага школьнага дня

Вучні 5-9 класаў убачылі мультымедыйны праект "Самы гераічны дзед", дзе даведаліся пра 100-гадовага партызана і разведчыка дзеда Талаша, які зрабіў уклад у перамогу беларускага народа ў час трох войнаў: Першай сусветнай, польска-савецкай і Вялікай Айчыннай войнаў. Вучні 2-5 класаў прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме «Астравок сямейных каштоўнасцей», дзе спрабавалі адказаць якія духоўныя каштоўнасці павінны быць у сям'і.  Вучні старэйшых класаў абмеркавалі інфарм-дайджест «Педагог і настаўнік», дзе разгледзілі адрозненні гэтых дзвух тэрмінаў "педагог" і "настаўнік". Вучаніца 8 класа прыняла ўдзел раённым этапе абласнога конкурсу "Таленты Прынёмання".

 

поделиться в: