Виртуальная летопись воспоминаний ветеранов Великой Отечественной

Барыс Адамавіч Булат

Месца нараджэння: г. Тула, Расійская імперыя

Дзе змагаўся: партызан партызанскай брыгады "Перамога"

Узнагароды: Герой Савецкага Саюза

Барыс Адамавiч нарадзiўся ў 1912 годзе, член КП (б) з 1941 года. Да вайны вучыўся ў ваеннай акадэмii, з III курса пайшоў на фронт. Быў прызначаны начальнікам аператыўнага аддзела штаба 31-й танкавай дывiзii. 3 першых гадзiн вайны ў раёне Беластока дывiзiя ўступiла ў бой. 27 чэрвеня 1941 года быў цяжка паранены ў правую руку. 3 групай вайскоўцаў дабраўся да Дзярэчына.

Тут ямў ампутавалi руку па локаць. Пры адступленнi нашы войскi не паспелi эвакуiраваць шпiталь. 14 жнiўня немцы вывезлi paнeныx у Слонiм у лагер ваеннапалонных. 12 верасня Булату з групай сяброў удалося збегчы з плену. Хавалiся ў лесе ля в. Бярдовiчы. У кастрычнiку выйшлi на першае баявое заданне на чыгунку ля станцыi Азярнiца. Пад мост былi падкладзены снарады i варожы эшалон, якi iшоў на фронт, быў пушчаны пад адкос. Так быў адкрыты баявы шлях партызанскай групы Булата.

Барыс Адамавiч успамiнае: “Зiмой збiралi зброю i боепрыпасы, устанавiлi сувязь з iншымі групамi, што знаходзiлiся ў суседнiх весках. Вясной аб’ядналiся ў адну групу, у якой налічвалася каля 27 кадравых вaeнных, камандзiрам абралі мяне, камiсарам - Сяргея Лiсiцына. Хутка група здзейснiла напад на спiртзазод у Сынкавiчах. 20 мая з групай Булака П.I.. ажыццявiлi налёт на палiцэйскi гарнiзон у в. Гатлынцы. 1 чэрвеня правялi дыверсiю на жалезнай дарозе, 28 чэрвеня вытрымалi трохгадзiнны бой з немцамi i палiцыяй ля в. Голi. 10 лiпеня 1942 года у Дубароўскiм лесе на агульным сходзе партызан ycix груп, на якiх было прынята рашэнне аб стварэннi аб’яднанага партызанскага атрада, камандзiрам якога абралi мяне,

Булата Б.А. атраду далi назву - атрад № 649, па нумару воiнскай часцi, у якой я служыў. У лiстападзе 1942 rода была ўстаноўлена сувязь з Miнcкiм РЦПР.

У снежнi 1942 rода на базе атрада iмя Варашылава Арленскага атрада была створана ленiнская брыгада, камандзiрам прызначаны Сiнiчкiн, а я – начальнiкам штаба. У мai 1943 года мяне назначылi камандзiрам Ленiнскай брыгады, а i канцы верасня - начальнiкам аператыўнага штаба Баранавiчскага партызанскага злучэння.

3 лiстапада 1943 года я камандаваў партызанскай брыгадай “Уперад” да злучэння Чырвонай Армiяй у 1944 годзе”.

 

 

 

 

Уладзімір Міхайлавіч Рыбак

Месца нараджэння: в. Вострава 

Дзе змагаўся: партызан партызанскай брыгады "Перамога"

Узнагароды: кавалер ордэна Вялікай Айчыннай вайны II ступенi i Чырвонай зоркi.

------

Зiмой 1942-га года гiтлераўцы пачалi вывозiць моладзь нашай вёсцы ў Германiю. Уладзімір Міхайлавіч успамінае: “Байцы Чырвонай Apмii, якiя на той час знайшлi прытулак у весцы, агiтавалi нас iсцi ў партызаны. Ужо вясной была ўтворана першая група народных мсцiўцаў. У мai я ўступiў у атрад, якiм камандаваў П.I. Булак. У канцы сорак трэцяга атрад перарос у брыгаду “Перамога”. У гэты час мне давялося працаваць пры штабе. Разам з камбрыгам веў перагаворы з сувязным. Напрыклад, сустракаўся з урачом Ломша, якi працаваў у немцаў у дзярэчынскiм гарнiзоне i перадаваў партызанам медыкаменты, звесткi аб фашыстах.

Успамiнаю часта сваix баявых сяброў - Васiля Пiшчулiна. Гэта дзякуючы ix залатым рукам, брыгада стала матарызаванай - воiны сабралi з разбiтай i кiнутай тэхнiкi тры аўтамабiлi, танкетку з трымя куляметамi, танк т-34, бронемашыны. З гэтай тэхнiкай мы перайшлi Шчару, грамiлi гарнiзоны у Дзярэчыне, Сняжной i iншых населеных пунктах. Немцы прысылалi нават самалеты, каб разграмiць наш матарызаваны атрад. Не раз выходзiў на “жалезку”. Пры маім удзеле было пушчана пад адкос пяць эшалонаў працiўнiка”.

----

Пятро Васільевіч Захарчук 

Месца нараджэння: в. Вострава 

Дзе змагаўся: партызан партызанскай брыгады "Перамога", войскі II  Беларускага фронту

Узнагароды: кавалер ордэну Айчыннай вайны II ступенi

----

Пятро Васільевіч успамінаў: "У сорак другiм, як i многiя мае аднавяскоўцы, падаліся ў лес. Камандаванне атрада вярнула мяне ў Вострава - патрэбны былi надзейныя сувязныя.

У нашай мясцовасцi дзейнiчаў антыфашысцкi камiтэт, якi ўзначальваў I.K Канюшэўскi. Мы збiралi зброю, харчы для партызан, даныя аб дыслакацыi i руху нямецкiх часцей.

У caкaвікy 1944 года фашысты трапiлi на мой след, аднак мне ўдалося ўцячы ў лес. Быў партызанскiм разведчыкам. Менавіта на аснове мaix разведданных быў разгромлены гарнiзон у в. Востраве. Цяжкiмi былi баi на Вiленскiм тракце на рацэ Ice. Ваяваў у радах Чырвонай Apмii, вызваляў Беласток. На рацэ Нарва кантузiла”.

---

Мікалай Пятровіч Музычка

Месца нараджэння: в. Вострава 

Дзе змагаўся: партызан партызанскай брыгады "Перамога", войскі II  Беларускага фронту

Узнагароды: кавалер ордэну Айчыннай вайны I і II ступенi

 

 

"У 1943 годзе стаў партызанам, каб не даць спакойна жыць ворагy на нашай зямлi. У партызанскім атрадзе “1 мая” брыгады “Перамога” з сакавіка 1944 года па ліпень 1944 года. Удзельнiчаў ва ўcix аперацыях брыгады “Перамога” па разгрому фашысцкiх гарнiзонаў. Сумесна з брыгадай выходзіў з блакады на злучэнне з Чырвонай Арміяй. Пасля вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў часцямi Чырвонай Apмі пайшоў дабiваць ворага ў II Беларускі фронт. У кравапралiтным баi пад Беластокам быў цяжка паранены, страцiў левую руку, але свой доўг выканаў".

---

Канстанцін Васільевіч Ламека

Месца нараджэння: в. Вострава 

Дзе змагаўся: партызан партызанскай брыгады "Перамога", войскі II  Беларускага фронту

Узнагароды: кавалер ордэну Айчыннай вайны II ступенi, медаль "За баявыя заслугі"

---

Ламека ўспамінае “Калi я пайшоў партызаны, мне было 16 гадоў знаходзячыся ў паходах па Зэльвенскаму, Мастоўскаму, Слонiмскаму раёнах, бачыў многа спаленых хат, замучаных жыхароў вёсак. Вось чаму iшлi ў бой з заклiкамi: “Кроў за кроў! Смерць за смерць!” Успамінаю разгром нямецкага абоза з 100 фурманак на Вiленскiм тракце, дзе знайшлi сабе магiлкy некалькi дзесяткаў фашысцкiх салдат i афiцэраў. Намі было захоплена многа зброi i боепрыпасаў. У другi раз прыняў удзел у аперацыi па разгрому аўтакалоны на той жа дарозе.

Фашысты прабiралiся да зубоў узброеныя, аўтамашыны накрылi брызентамi. У сярэдзiне ехаў на легкавушцы афiцэр, на крылах якой ляжалi салдаты з кулямётамi. Мы дапаўзлi да дарогi метраў за 30, каб весцi прыцэльны агонь. Калi машыны параўнялiся, прама на дарогу выйшаў Iвaн Капыловiч з вёскi Самаравiчы з аўтаматам наперавес. Немцы ўбачыўшы яго,  разryбiлiся. Партызаны ўдарылi па ім. Многiя грузавiкi пайшлi ў кювет. Адзiн спыніўся супраць нас – з гэтай машыны пазней мы выгрузiлi 8 -куляметаў. Уцалеўшыя ўзнiмалi ўверх pyкi. У палон было ўзята i 2 афiцэры.

Добра помню разгром варожага гарнiзона. Нашай групе ў саставе 20 чалавек даручалася ў гэтай аперацыi зняць пасты i першымi завязаць бой. Памятаю, падышлi да навiны з боку вёскi Лабзова. Быў моцны вецер. Доўга паўзлi да часавога. Вывучыўшы яго манеўр, у зручны момант абясшкодзiлi, а caмi кiнулiся да каравульнага памяшкання, дзе сядзела 12 фашыстаў. Узялi ix у палон. А усяго па гарнiзону здалося ў палон 49 немцаў. Сярод трафеяў –  2 гарматы, многа куляметаў, коней з сёдламi.

Нельга не расказаць, як у сакавiку 1944 года вытрымалi блакаду. Каля 300 фашыстаў акружылi бор, дзе размячшчаўся атрад, на досвiтку. Нас жа было 22 члавека. Добра, што свосчасова заўважылi ворага. Сумелi заняць выгадную пазiцыю. У першым ланцуry iшло 12 карнікаў – 4 куляметчыкi, i 8 падносчыкаў патронаў. Ад трапнага агню ўсе пападалі. 3 acтaтнiмi завязаўся жорсткi бой. На вялiкае шчасце на дапамогу падаспеў атрад Рыгора Кiрылава i адкрыў агонь з тылу. Фашысты пачалi адыходзiць. Я з двума таварышчамi адправiўся прачэсваць дароry, дзе i былi паранены.<

У прарыве блакады на Вiленскiм, а затым Дзярэчынскiм трактах змагаўся ў якасцi куляметчыка. Аднойчы нас засек нямецкi куляметчык i павеў iнтэнсіўны агонь. Майго таварышча I.А. Агароднiка цяжка паранiла. Я працягваў агонь, а затым вынес параненага. За гэта мяне ўзнагародзiлi медлем “За баявыя зслyгi”.

поделиться в: